Хм... Жыццё склалася так, што 30-га абсалютна не хацелася пісаць, а 31-1-га была не дома і без інэту, а пасля не да таго неяк было. Але лепш запішу сёе-тое, каб не забыцца.=)
2010. Настолькі проста неверагодна СУПРАЦЬЛЕГЛАГА году ў мяне яшчэ не было. Часам было нават вельмі складана сказаць якім быў дзень - добрым ці благім. Наўрад ці хто палезе пад кат, але гэта збольшага для мяне, таму ладна.=) Хаця каменты я люблю, не забывайце.=)
Ну, па парадку. Што было ў 2010.
Сэсія, закаханасць адна штука, з-за якой нарэшце 14-га лютага не было адзінокім, але якая скончылася сумным вершам і добрым сяброўствам. Падрыхтоўка і тусоўкі перад анімэ-фестывалем і сам фестываль... Што цікава амаль адразу пасля яго перастала глядзець анімэ, што дзіўна. Хаця ўсё было вельмі файна і весела, я бы паўтарыла.=)
Сакавік. Скончыліся курсы па ТОЭФЛУ, на іспыт я так і не пайшла... Вырашыла пайсці ў заапарк... пайшла ў красавіку.
Красавік гэта самы дзіўны месяц 2010 і, напэўна, ўсяго майго жыцця на гэты момант. Гэта і праца ў заапарку, і каханне, і маса справаў, новых жывёлаў і ведаў, адначасова гэта пад'ёмы ў 7-8 альбо 6 гадзін, фізічная, часам атупляляльная праца, і перыяды, ў якія няма чаго рабіць, але і не працаваць быццам нельга. Я ўдзячная заапарку. Самы дарагі і важны мне чалавек знайшоўся менавіта там. І што б ні было за гэты год і што б ні было пазней, цуда гэтай знаходкі не адменіць. Але вернемся ў красавік-травень. Я трымала ў руках сервальчыка і енатавіднага сабачку і шмат каго яшчэ...=) Афігенныя адчуванні.=) Яшчэ травень адзначыўся бярозавым сокам і хлябцамі ў бабулі... Кнігай "тэорыі асобы", і вышытым мішкай. А таксама паездкай на лецішча і пад'ёмам дзеля гэтага ў 5 гадзін... Не веру, што гэта была я.=)))
Чэрвень - гэта канцэрт "Млыну", гулянкі ў Алёнкі, развіццё стасункаў(неверагоднай сілы прывязанасць), сэсія, скейт(які мне яшчэ адаб'ецца...=( ), выстава сабакаў.
Ліпень. Мала што магу сказаць... Вельмі выдатная паездка да Дашы. Пасля скейт. Пасля знікненне В. на 2 з нечым тыдняў. Спякота ў Парычах. Вельмі супрацьлеглы месяц, напэўна больш за ўсе астатнія.
Жнівень адзначыўся зубкамі, ТТ-маніяй, вялікай колькасцю прагулак па горадзе, Фіджы, у якога я вельмі прашу прабачэння, што так мала гуляла з ім, В. на будоўлі... Май, афігенны сабака, якога ўжо няма... Мая ломка адносінаў да некаторых рэчаў, цёплыя вечары. Смех скрозь слёзы і каханне праз боль. Другое знікненне В.=( І знаходка...
І верасень са слезьмі і трэніроўкамі. Адчуванне бяссілля...( Курсы танцаў. Сабачыя выставы.
Кастрычнік, першага, як дзень Х, калі трэба было прыняць рашэнне, калі абодва пайшлі насустрач, і з гэтага дню, я лічу, мы нарэшце прызналі адзін аднаго і сталі нечым цэлым канчаткова. Сабачыя дрэсіроўкі. БУЛЬ! Самы цудоўны сабачка на свеце... мілы і добры, самы любімы, вельмі падобны на мяне. Яшчэ адна сэсія. Падчас якой я неяк вырвалася на дзве дрэсіроўкі, але вельмі радая, што не прапусціла.=) І фоткі з адзначэння якой я ніяк не апрацую, за што мяне будуць біць у сакавіку.=)))
Лістапад. "Смерць" Буля(дзякуй богу, што ў двухкоссях), фатаграфіі для прыстройства, канец танцаў, два ЦАЦЫБА і зоаэкспа(сабачыя выставы), нарэшце ўжывую пабачыла чэскага влчака...=) Можа быць калі-небудзь і закіну фоткі сюды, хоць і не ап-ту-дэйт яны.=) Пайшла ў аўташколу.
Снежань. Хм.. пачаўся няблага, звычайна... Мне нават удалося зацягнуць В. у кінатэатр. Працягвала хадзіць у аўташколу... Дарэчы, наступны занятак ужо ў горадзе... Не выходзьце ў сераду на вуліцы Менска.=) Яшчэ было 19га, але пра гэта ну зусім казаць ня хочацца. Пасля мы знайшлі Буля... Пасля ў нас яго забралі, а фактычна скралі... Сумна дагэтуль да такой ступені, што застрэліцца хацелася. Але, нягледзячы на гэтае, у мяне вельмі-вельмі файны НГ быў. Я, каханы чалавек і 2 сабакі. Вось што мне трэба для шчасця.=) І хоць яно было няпоўным, без Буля, але якое было... І галоўнае, што і В. было афігенна... І спадзяюся, што гэта не апошні наш НГ.
Трэба сканчваць. Былі яшчэ фільмы, кнігі, прэзентацыі, серыялы, маса сабакаў. Спадзяюся, што 2011 возьме ўсё лепшае ад 2010 і не будзе дадаваць анічога дрэннага. Дзякуй тым, хто раптам дачытаў.=) Люблю вас. З мараў што адбыліся - каханы чалавек... і гэта самы лепшы падарунак! З мараў на будучыню: каханы чалавек, каб быў жывы і здаровы, вяртанне Буля(вельмі-вельмі хачу, ну калі ласачка!!!), лепшы новы фоцік, цікавая праца, дасканалае веданне чэскай, вандроўкі, сябры, старыя, каб часцей званілі, а новыя знаходзіліся і не забывалі.
Папярэднія выпускі:
2007 2008 2009 .=)
Анютка, я такі не магла пакінуць цябе без гэтага паста.=)))