Dec 31, 2009 23:56
Апошні пост быў 2 лістапада. Камусьці яшчэ цікава што са мною?=)
2009 год атрымаўся не самым лепшым, але і добрага ў ім было шмат. Час успамінаў.
Трываць чацверты курс ліцэю. Пазнаёміцца з народнымі танцамі, Жар-Птушка і новыя знаёмствы. Рабіць шмат розных фатаграфій і авантур. Здаваць экстэрнат і актыўны адпачываць ад яго. Вандраваць па Беларусі і хадзіць па Менску. Не забывацца пра старых сяброў і знаходзіць новых. Адзначыць выпускны і нават не заўважыць "магічнасці" моманту. Здаць ЦТ і паехаць адпачываць. Наздымаць сотні фотка прыроды, наздымацца самой з задавальненнем. Атрымаць сабаку "на месяц" і не жадаць заканчэння. Пачаць вучобу ва ўніверы і зусім гэтага не адчуць, знайсці там прыемных людзей і размаўляць па-беларуску як і ў ліцэі. Пачаць адпраўляць паштоўкі па ўсяму свету, знайсці сябра ў Тайване. Запісацца на курсы па ангельскай і нарэшце пачаць атрымоўваць задавальненне ад ўгрызання ў граніт навукі. Пабываць на канцэрце Рыбака і фэл ін лав. Адзначыць Хэлаўін так, як ніколі не адзначала, хоць ўсе планы і былі змененыя ў апошні момант. Упасці ў нейкую дзіўную апатыю, выбрацца з яе самастойна, пісаць вершы і думаць занадта. Гэтае і ўсё астатняе вы маглі бачыць, або не бачыць у гэтым годзе у маім жыцці і маім жж.
З выкананых планаў: людзі заганяліся як і раней, нават мяне трошкі заразілі, але я змагла выбрацца, чаго і іншым жадаю. Я павандравала як і хацела, але выпускны аказаўся яшчэ адным звычайным вечарам, што не магло мяне не расчараваць. Ну так, я дзіцё, цікаўнае, сціплае і шумнае, усё яшчэ, але я і прыгожая маладая дзяўчына адначасова, я за рознабаковасць і шматграннасць.=) Фатаграфую, люблю гэта рабіць, планую набываць люстравік. Здаецца мяне амаль не забывалі, акрамя асобных людзей, але і з гэтым мы разбярэмся. Не адбылося толькі гэтае: "хачу танчыць у святле месяца, забыўшыся на ўвесь свет....хачу цудаў", але ж не апошні ж год жыву, а?=) Усё будзе.
З новых мараў:
1)нарэшце пайсці прамой сцежкай да працы з сабакамі. Гэта маё, я ведаю.
2)сустрэць новых сяброў і знаходзіць час на старых, а не сустракацца раз ў паўгады
3)авалодаць fluent English. Прачытаць масу кніг і паглядзець фільмаў.
4)пабываць ў Канадзе.
5)знайсці чалавека, .... ..... ...... .... ....., .... . .... .
Сябры, віншую з новай датай. Для тых хто верыць і спадзяецца, віншую з набліжэннем канца свету. Для тых хто не верыць, віншую з новай ступенькай і новымі падарожжамі, адкрыццямі, ведамі.
Усіх люблю.(можа таму што ўжо піла =) ), усяго найлепшага, спадзяюся, што гэты год прынясе ўсё, што я хачу каб ён прынёс. І мне, і вам.
Ура.
мары,
сябры,
святы,
свет,
важна,
мудрае,
эмоцыі