Мне тут учора сказалі, што я, як адзін са стваральнікаў літ-мобу, павінна не далучацца, а проста быць, пісаць, іншых арганізоўваць.=))) Таму гэта, далучайцеся і вы, хачу вершаў ад усіх і кожнага! Цікава, што натхняе менавіта вас
( Read more... )
Прашу сяброў дапамагчы маёй сястрычке з дыпломным даследваннем. Літэральна 5-10 хвілін, некалькіх чалавек не хапае, каб пачаць апрацоўку рэзультатаў. Запоўніце анкету тут.
Падумалі на днях з мужам, што толькі мы можам вяртацца дадому з крамы ў гадзіну ночы з малым дзіцёнкам і чатырма сабакамі.=) Вар'яцтва заразнае, бойцеся...)
Люблю такі дождж як зараз. Толькі калі ён звонку, а я ўнутры.=) А ўвогуле нешта мне наша краіна тропікі стала нагадваць: што ні дзень - то дождж, прычым доўгі, моцны і амаль вертыкальны, прыкладна ў раёне абеду. Сапраўдныя тропікі. І куды мы коцімся, калі нават надвор'е стрэссуе?
Першай абсалютна правільна здагадалася morein_sedai, за гэта яна атрымае падарунак. Дзякуй ўсім за ўдзел, хоць вас і было мала, але вы крутыя.=)
( Read more... )
Учора быў САМЫ ШЧАСЛІВЫ дзень у маім жыцці. Дагэтуль адысці не магу... ды і наўрад ці гэта хутка здарыцца, і гэта неверагодна файна. Верце ў мары - і яны здзейсняцца. Ура!