Цудоўная была "бард-рыбалка"!

Aug 04, 2014 23:26

аказваецца, гэта такі вясёлы, рознакаляровы, рознагалосны караван-сарай, сьпевы, гітары, жнівеньская сьпека, водар сасновай смалы і азрнай вады, ўсё перамяшалася, накрыла з галавой, і нечаканае знаёмства з музыкамі - нашымі і маскоўскімі ( а іх дзеткі - цуд якія дзеткі!)... і падумалася такім чынам (ну не так, калі сядзіш і грузіш свае невялікай здольнасьці мазгі, што ж такое разумнае выдаць, а так, калі ў галаве невядома што творыцца, а тут раз і нейкая дурненькая думка стукаецца і вымаўляе коратка і ясна, такі сабе слоган) дык вось на гэты раз пастукалася такая "і за межамі Беларусі ёсць жыцьцё!"... ну там, на ўсход ад Магілёва... ну не на адной Беларусі сьвет... дарэчы, стомленая пасьля дарогі, здымаючы заплечнік, плюхнулася я на драўляную лаўку пад сьпеў Зьмітра Бартосіка, "о, то добры знак!" падумала і не памылілася... дык вось, і на ўсход ад Магілёва жывуць добрыя людзі і добрая музыка ў іх нараджаецца, дзякуй ім вялікі!

"бард-рыбалка", бардаўская музыка

Previous post Next post
Up