Aug 07, 2014 15:19
рэчка Жыварэзка, да якой ад майго лецішча хвілін дзесяць павольнай хады, так завецца не з тае прычыны, што тутэйшыя жыўцом рэзалі тых, хто меў патрэбу тут праплываць, але не выплаціў дань, берагі Жыварэзкі параслі вострай асакою... часьцей за ўсё плаваю тут адна, вада звычайна халодная, але мне гэта даспадобы, як і адзіноцтва… цудоўна наплавацца ўволю і легчы на скалочаныя з кароткіх бярвёнцаў масткі, глядзець у ваду, цёмную і каламутную, что звычайна для нашых усходніх рэчак і азёр з іх ілістым дном, можна ўбачыць толькі невялікіх рыб, што падымаюцца да паверхні, ды вадамерак… вецер шуміць у вялікай траве - вышэй за чалавека -, з мяцёлкамі наверсе, і шум травы гучыць як салодкая музыка…
калі ісці дахаты не пасёлкам, а верхам, па рэйках, то з аднаго боку застаецца рака, домікі, сады і гароды, зде праз сьпёку ніхто не корпаецца, а з другога боку сасновы бор, і ўсе гэтыя пахі і гукі лета, і цеплы моцны вецер - ўсё дае такое пачуццё асалоды, што нічога іншага і ня трэба ад лета, асабліва сёлета, калі чорнае мора засталося недасяжнай марай…