Пра мыш і каўбасу

Nov 05, 2011 13:37

Частка першая. З мышшу я змагаюся на працоўным месцы. Безпасьпяхова. Мыш прыходзіць уначы, не знаходзіць нічога чым пажывіцца і сыходзіць, пакідаючы непрыемны пах і іншыя сьляды. Атрута, насыпаная тэхнічкай, зьнікае, але мыш прыходзіць зноў і зноў. Намазала на картонку адмысловы клей для грызуноў, ў сярэдзіну паклала дробачак катлеты. Раніцай і картонка і катлета ляжалі некранутыя. Вядома ж, трэба было пакласьці кавалачак вяндленай каўбаскі - ад такога паху ніводная мыш не ўстрывалася б! Ад такой каўбасы і я б не адмовілася, толькі даўно яе не набываем - дорага. Мо папрасіць прадавачцы кілбасны хвосьцік з вяровачкай, які яна адразае ад палкі сервелату? Мне становіцца сьмешна.
Частка другая. Размова маці з суседкай прагучала як анекдот. Вось, кажа маці, таннай каўбаскі зараз не купіць… А мы яе не купляем, ахвотна падтрымлівае суседка, лепш ужо мяса купляць, праўда? Ага, ківае маці, мяса яно канешне лепш. І мне смяяцца ня хочацца.

А маю катлетку мыш усё роўна з’ела! Калі клей на картонцы высах…
Previous post Next post
Up