забойствы

Oct 24, 2007 23:07

у вялікай мармурнай залі я адна. Недзе далёка у дымку сыходзяць рады халодных калён, па падлозе бягуць стужкі пяску, вострыя ды хуткія. Няма дзе схавацца ад ветру, ён паўсюль. Страшэнны пустэльны вецер, што не дае магчымасьці апраўдацца ці зрабіць крок насустрач. Ён точыць тыя сівыя каменныя калёны,што з'яўляюцца адзінай сувязьзю з сусьветам,ён з'еў усе гукі, амаль не засталося колераў,вецер грызе мае пальцы, засыпаецца ў рэбры.
А я сяджу на высокім крэсле і па адным кідаю на звонкую падлогу каляровыя шарыкі. Блакітныя, зялёныя ды жоўтыя. Яна разьлятаюцца на кавалкі апошнім разгубленым стогнам "за што?" Раней ідэальныя да вечнасьці,зараз яны ня могуць нават паварушыцца- яны памерлі. Калі разбіваецца шарык, ён памірае назаўсёды. З людзьмі ня так. Я разьбіваюся, мяне разьбіваюць, а я жыву. А я жыву і магу разьмяркоўваць лёс шарыкаў. Яны, памерлыя, ляжаць на падлозе, і да іх ужо ляціць наступны. Новы мярцьвяк
Праз дзьве прыступкі нага ў шаўковым чаравічку дасягае падлогі, і мёртвыя сьферы помсьцяць чырвонымі сьлядамі, што ланцужком крочаць за мной па залі. Ад іх нелька зьбегчы ды нельга сысьці з залі. Замкнёнае кола. Кола- гэта тонкі зрэз па цэнтры жывога шара

вікінгі, табе, холодно

Previous post Next post
Up