Raxalpen

Sep 07, 2009 16:39

     Ну і трэці абяцаны на сёння пост.
     У прынцыпе, на Ракс я надумаў паехаць, бо паабяцаў горы Наташы, каторая прыехала ў госці з Брна і ў гарах яшчэ ніколі не была. Хадок яна выдатны, дый па скалах лазіць не збаялася. Бо госці ж розныя бываюць, некаторым страшна нават на Донаўтурм падняцца... ;-)
     За суботу - нядзелю я нахадзіў кіламетраў 40, але адна рэч прайсці 20 км па раўніне ў горадзе, і зусім іншая - у гарах, дзе роўных месцаў амаль не бывае, а толькі змяняюцца адзін за адным спускі ды пад'ёмы. Паход на Ракс быў цяжэйшы за прагулку на Шнэбэрг, хоць вышыня супастаўляльная, да таго ж гэтыя два масівы - зусім побач.
     Такім чынам, маршрут выглядаў так: цягніком да Паербаху, аўтобусам да Гіршвангу, пад'ёмнікам на 1550, а адтуль - то ўгару, то ўніз, праз Якабскогель, Гольцкнэхтхаўс, Трынкштайнзатэль, Карл-Людвіг-Хаўс (там абед) на самую высокую кропку Гойкупэ (2007), а адтуль круты спуск уніз у Прайнэр-Гшайд (1010), на станцыю - і дадому.
     Далей трэба глядзець. Каментароў будзе мінімальна.

Суседні хрыбет, накрыты аблокамі - Шнэбэрг (2070), па-нашаму Снежка.


В синем небе солнушко лучики на землю шлёт...


Колеры, дарэчы, паўсюль натуральныя, нічога не падмалёўваў.


Першая вяршынька.


Дарога большай часткай вяла ўздоўж глыбачэзных абрываў.


Яшчэ над абрывам.


Хто казаў, што ў гарах караблёў няма?!


Перад намі самая высокая кропка Раксу - Гойкупэ.


Птушкі лятаюць высока... але ніжэй за нас :-).


Каплічка.


На вышыні 2000 м сланікі толькі да лыткі.


Сустрэча з дзікімі звярамі :-).


На вяршыні помнік аўстрыйскім турыстам-альпіністам, што загінулі падчас дзвюх сусветных войнаў.


Дамачкам - кветачка.


На гэтай вяршыні мы таксама пабывалі.


А наступныя тры фоткі ілюструюць наш спуск. Далёка не самай лёгкай катэгорыі складанасці.




Па гэтай сцяне мы таксама спускаліся. Пад намі ніжэй яшчэ абрыў на некалькі соцень метраў.


А знізу (на палове спуску да мястэчка) мы задралі галовы і паглядзелі, адкуль спусціліся.


Усе жывыя і дзіка задаволеныя. Каму тут гораў мала, на пікасе іх 73 штукі.

горы, уражанні, падарожжы, сябры, фоткі

Previous post Next post
Up