Sep 08, 2009 18:20
Адрэдагаваць Жорыка Гаспадзінава (сёння), купіць кніжак і пабазарыць у Блаве са славакамі наконт перакладу (заўтра), давучыць нямецкую, каб праз месяц не сорамна было на лекцыі ісці (чацвер), перацягнуць Наташы з Сяргеем шафу (пятніца)... Ну а там і выходныя, трэ будзе апрабаваць нарэшце ролікі.
Чорт, а ніхто не ведае, як там дзеясловаўцы - прыназоўнікі з/без/бяз на зь/безь/бязь перад мяккімі мяняюць? Панапрыдумляюць правапісаў, потым думай, як пераклады дзіцячыя рэдагаваць )))
штодзённасць,
праца,
жытка