З арыентацыяй у мяне ўсё нармальна

Jul 29, 2008 21:33

        Ужо, бадай, больш за год прамінула з таго часу, як
alesarkush падкінуў народу ідэю паэтычна-эратычнага календара. Не ведаю, чым усё скончылася, відаць, нічым. Сама ідэя была неблагая, але галоўнае, што выклікала (і мой - ціхі) пратэст - гэта брутальны сэксізм. Чаму менавіта паэткі? Далёка не ўсім з іх, відаць, было прыемна чуць, як налева-направа скланяюць іх прозвішчы, уяўляючы, як бы тая ці іншая выглядала без апранах.
        Дык вось, пару дзён таму, залезшы на сайт майго добрага знаёмца аднаго з самых вядомых выдаўцоў у ЧР Марціна Райнэра, я з захапленнем даведаўся пра тое, што ён падобны праект рэалізаваў. Адзіна што ягоныя акты - мужчынскія! Па-мойму, файнае рашэнне і для нас. Хай бы мужыкі паказалі сваё прычындалле прыклад, а потым дзяўчатам прапанавалі. Тады б апошнія гэтак (відаць, справядліва) не абураліся. Каб інспірацыя не засталася толькі ў маіх словах, а набыла больш акрэсленыя формы, падаю спасылку на каляндар - вось тут. З вядомых беларусам асобаў там ёсць Міхал Вівэг, ён як зорка нават двойчы. І што паказальна, зняўся і сам ініцыятар календара Марцін Райнэр.
        Што скажаце на гэта?

эротыка, знакамітасці, літаратура

Previous post Next post
Up