"ПрайдзіСвет". Дарослым уваход забаронены!

Aug 15, 2012 13:56

     Яшчэ не паспеў як след паглядзець матэрыялы, але адразу відаць, што нумар шэдэўральны.
     А таму як чытаў яшчэ мала што, то прарэкламаваць магу хіба тыя пераклады, пра якія хоць нешта ведаю.
     Па-першае, сам аддаў у нумар свой досыць даўні пераклад "Маха і Шэбеставай у школе" Мілаша Мацоўрака, які перад публікацыяй яшчэ раз перагледзеў. Яно і трэба было: абеларушаны тэкст праляжаў у мяне без руху восем гадоў - не было магчымасці выдаць. Некаторыя памятаюць прыгожую ілюстраваную кніжку "Мах і Шэбестава вандруюць па свеце" (яе і цяпер можна набыць у кнігарні "логвінаЎ"), дык вось тое, што надрукавана цяпер у "ПрайдзіСвеце" - гэта першая кніга з той серыі, пачатак усіх прыгодаў двух школьнікаў з 3"Б".
     Прызнаюся, што пераклаў для нумару яшчэ адну кніжачку, аўтарства Івы Прахазкавай, але ўрэшце не ўдалося здабыць правы на яе публікацыю, таму яна пакуль што адклалася ўбок.
     Апрача таго, больш-менш з маёй наводкі яшчэ тры перакладчыцы, якіх горача люблю і цаню, парадавалі абсалютна ўлётнымі творамі аўтараў з Чэхіі, Славакіі і Чэхаславакіі. Света Рогач пераклала "Кароткія казкі для стомленых бацькоў" Міхала Вівэга (таксама Міхал спецыяльна для беларускіх чытачоў адказаў на пытанні анкеты), Марына Кажарновіч - "Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў" Душана Тарагела, а вавёрка_пу - Марыя Пушкіна - "Пра сабачку і котачку" Ёзэфа Чапэка.
     Чэха-славацкая секцыя - малайцы! Тры поўныя дзіцячыя кніжкі і пару казак з чацвёртай.
     П.С. Толькі цяпер заўважыў, што яшчэ Света Богуш (багуслава) пераклала са славацкай казкі Яна Мілчака. З ёй мы яшчэ большыя малайцы.
     П.П.С. Гляджу далей. Дайшоў да Надзі Наважылавай, і яна зрабіла два пераклада - гэтым разам са славенскай, як і збіралася.


на правах рэкламы, пераклады, літаратура, падзеі, сябры

Previous post Next post
Up