"ARCHE" - рэклама, падзякі і... auf wiedersehen

Nov 07, 2011 16:49

     Дык вось, на гэтым тыдні, відаць, надрукуюць аўстрыйскі "ARCHE", які мае назву "Ад імперыі да нацыі". І я, як звычайна, раздаю падзякі за супрацу і спрыянне.
     Але спачатку, даруйце, - тупа змест. Рэклама лішняй не бывае. Такім чынам:

УЛАСНЫМІ ВАЧЫМА
     Робэрт Музіль. Бурыданаў аўстрыец.
     Штэфан Цвайг. Учорашні свет: Успаміны еўрапейца.
     Робэрт Мэнасэ. Краіна без уласцівасцяў.
     Карл-Маркус Гаўс. Чужая Аўстрыя. Агляд унутраных межаў.
     Марцін Полак. Галіцыя. Адбіткі гісторыі.
     Францобэль. ЛітараТУРа. Чытанне як завабліванне турыстаў.
ПРОЗА
     Франц Кафка. Не спадзявайся! Апавяданні.
     Артур Шніцлер. Дзве навэлы: Лейтэнант Густль; Навэла мрояў.
     Ёзэф Рот. Марш Радэцкага. Фрагмент.
     Інгеборг Бахман. Юнацтва ў адным аўстрыйскім горадзе
     Томас Бэрнхард. Мантэнь.
     Эльфрыдэ Елінэк. Дзеці мёртвых. Фрагмент.
     Эва Мэнасэ. Вена. Фрагмент.
     Клемэнс Ё. Зэтц. Малочнае шкло.
ПАЭЗІЯ
     Райнэр Марыя Рыльке. Плач па Антыною.
     Тэадор Крамэр. У лёсавым краі.
     Фрыдэрыке Майрокер. Альпійскае трызненне.
ХАРАКТАРЫСТЫКА
     Луіс Джэймс. Бюракраты ў фраках і скураных шортах. Малы даведнік аўстрыйскіх парадкаў і нораваў.
     Зузана Палачкава. Аўстрыйская дзяржаўная ідэнтычнасць. Некалькі заўваг да фармавання аўстрыйскай ідэнтычнасці ў ХХ ст.
     Ізабэла Акерль. У пошуку сябе. Літаратура і мастацтва Аўстрыі пасля 1945 года.
ШТРЫХІ ДА ПАРТРЭТА
     Наталля Ламека. Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле.
     Наталя Новік. Гісторыя хваробы. Справа доктара Генрыха Гроса.
     Жанна Кромер. Бяспраўныя “свабодныя дочкі”. Пра аўстрыйскую прастытуцыю.
     Яраслаў Шэбэк. Жарсці вакол аўстрыйскага атама.
БЕЛАРУСКАЯ АЎСТРЫЯ
     Алег Гардзіенка. Нарысы з гісторыі беларусаў у Аўстрыі (1940-я - пачатак 1950-х).
     "Мяне цікавіла невядомае". З пісьменніцай Аннай Кім гутараць перакладчыца Ірына Герасімовіч і рэжысёрка Таццяна Арцімовіч.
     Альгерд Бахарэвіч, Вальжына Морт. Натхнёныя Грацам.
     "Беларускай мовай у Аўстрыі не займаецца амаль ніхто..." Гутарка з Германам Бідэрам.

Нумар чытайце, пішыце, што пра яго думаеце. А я сыходжу ў адпачынак. За 2 з хвосцікам гады я падрыхтаваў чатыры нумары, не так і шмат, але адчуваю, што трохі выдыхся. Адчуваю знясіленасць, ідэйна-мастацкі, так сказаць, крызіс, бачу недапрацоўкі, якія не ў стане палепшыць. І не бачу, як бы гэта ні гучала, дастатковай аддачы. Прыемна, вядома, калі адзін-два чалавекі скажуць нешта ў такім духу: "Славацкі нумар быў класны, але балканскі ўвогуле круць", - але гэта кажуць сябры-аднадумцы, а ў астатнім... Карацей кажучы, не ведаю, як доўга працягнецца мой творчы адпачынак, можа, некалькі месяцаў, а можа і...
     Дык вось падзякі. Абсалютна шчырыя: Насцям - жонцы stranya і asia_volkava; Волям - bloede_wolke, Гапеевай, Патапавай; Вальжыне Морт Картэсэ; Наталлям - Ламецы, kiedy, sauertopf, rasichka; Лізе aprilwitcz; Алене lianochak; Леры Кручковай; Светам - bahuslava і Рогач; Вераніцы primaviera; Ірыне Герасімовіч; Ані lady_z_shalomam; Кацям - kastani і Ягела; Адарцы adarka_l; Жанне petra_leleka; Гені frezija; Лявону Баршчэўскаму; Альгерду bacharevic; Алегу Гардзіенку; Уладзіміру Папковічу; Віктару Жыбулю. Дзякуй вам.

на правах рэкламы, праца, абвестка, пераклады, літаратура, сябры

Previous post Next post
Up