ЖЖ-півакарнацыя!

Jan 20, 2012 00:59

Шмат хто ўпарта даказвае, што жэжэшачка яшчэ не сканала. Даволі спрэчна, ўлчіваючы састарэлыя тэхналогіі, сталыя праблемы з атакамі і багамі ў сэрвісе і адтокам юзэраў у сацсеткі. Але, дзе яшчэ можна напісаць вялікі разгорнуты тэкст з малюнкамі і нармальным фарматаваньнем тэксту? У Г+? Муахаха! Ну, калі ЖЖ жывы, дык вось вам першы пост пасьля вяртаньня сюды - і паспрабуйце не адкамэньціць :)

Не даюць мне пакою лаўры юзэраў alex_leit і pan_demetrius - і я ўзяўся пісаць пра піва. Я, канечне, не профі, як яны, але паразважаць пра якасьці пеннага напою люблю. Распавяду-ка я вам пра некалькі гатункаў, якія ў гэтым годзе пасьпеў пачаставаць.

Aecht Schlenkerla Rauchbier Märzen



Гэта нямецкае смажанае піва, якое зусім нядаўна завезьлі ў нашыя палесьціны. Я ўпершыню паспрабаваў такі тып піваў і ён мне вельмі спадабаўся. Адразу як адчыняеш бутэльку адчуваеш пах… ці то смажанай рыбкі, ці то мяса :) Смак адпаведны, але не перакрывае ўсе іншыя адценьні піва. Зрэшты, зараз прадаецца Schlenkerla як у бутэльках, так і разьліўное у нямецкім піўным падвальчыку Bier Keller ля інязу. Разьліўное спадабалася яшчэ больш :) Шмат яго не выпіш, але пабалавацца часам будзе прыемна.

5,1%/13,5%, «Карона»

Аліварыя Чапский



Культавы і даўно забыты гатунак «Граф Чапский» піўзавод «Аліварыя» аднавіў у выглядзе абмежаванай сэрыі. Хто памятае, то «Чапский» выпускаўся з 1993 па 1999 год. Я нават яго ў тыя часы каштаваў (канечне, трэба ўлічваць, што першае піва - а гэта быў цудоўны «Бурштын Беларусі» - я паспрабаваў ці то ў 6, ці то ў 7 гадоў), але смаку ня памятаю. Зараз жа гатунак не апраўдаў спадзяваньні. Тонкі нібыта прысмак ядлоўца перабіваецца звыклым беларускім сьпіртам, а якасьць соладу пакідае пытаньні. У дадатак у складзе нейкія сіропы і хмелепрадукты…

5,4%/13%, амаль любыя крамы

Жигули Барное



Ну, і, нарэшце, лідар апошніх дэгустацыяў… Хто б падумаў, што гэта будзе расейскае піва яшчэ і ў тыповым олдскульна-саўковым выглядзе - глядзіце малюнак. «Жигули Барное» у разьліўным варыяньце я каштаваў у Піцеры на канцэрце Interpol і тады яно мне вельмі спадабалася. Бутэлечнае піва ня горш. Склад - мара півамана-задрота: толькі вада, хмель і солад. Смак - вельмі чысты: ніякага сьпірту, лёгкая гарчынка і прыемнае «послевкусіе». Прадаецца зараз у «Рублёўскіх» па 8 з гакам. Набыў празапас зараз :)

5%/12%, «Рублёўскія»

Піце піва! Чытайце ЖЖ :)

beer

Previous post Next post
Up