БАТЭ - Мілан - 1:1 (фота)

Nov 02, 2011 02:16

Я заўзею за «Мілан» з 1994 году. У тым годзе расанэры парвалі ў фінале Кубка чэмпіёнаў «барсу» 4:0… Пасьля было яшчэ шмат чаго: і перамогі, і паразы. Блішчэлі на футбольным небасхіле Барэзі, Мальдзіні, Веа, Шаўчэнка, Кака… Я шмат гадоў марыў трапіць на гульню «Мілану». Першая такая магчымасьць была ў 2001-ым, калі яны прыяжджалі ў Менск. Але быў малы-дурны-бяз грошаў. У мінулым годзе я зьбіраўся ехаць на міланскае дэрбі, ўсё расплянаваў, але ўзьніклі праблемы зь візай. У гэтым годзе я хацеў ужо паехаць у Мілан на гульню з БАТЭ, але зацягнуўся пасьляапэрацыйны пэрыяд. І вось, нарэшце, мара зьдзейсьнілася! 1.11.11 у Менску!

Ды ня проста трапіў - а атрымаў магчымасьць здымаць гульню. Гэта быў мой першы фота-футбольны досьвед і я ня ўпэўнены, што атрымалася добра. Але эмоцыяў шмаааааат!




1. Футбольны клюб БАТЭ



2. Футбольны клюб «Мілан»… Штосьці ўсе глядяць у бок. Убачылі грозны БАТЭ? :)



3. Падаецца, Ганчарэнка ў гэтай гульні нічога добрага не чакаў. Атрымалася наадварот, на радасьць для беларусаў :)



4. А вось Ібрагімавіч адназначна чакаў, што заб'е. І яму гэта атрымалася!



5. Настырны Антоніа Нацэрына



6. Рабіньё трапляе ў афсайд



7. Братэрскі саюз…



8. Гутар блякуе удар Ібрагімавіча… Літаральна праз 2 хвіліны паўтарыць такі подзьвіг не атрымалася…



9. …Златан Ібрагімавіч адкрывае лік у гульні



10. «Мілан» працягвае наступленьне на рубяжы барысаўчан



11. Арцём Радзькоў паказвае, куды бы мог пайсьці Ібра…



12. Другі тайм пачаўся ашаламляльна для гасьцей. На 55-ай хвіліне БАТЭ атрымлівае права на пэнальці, які рэалізуе беларускі бразілец Рэнан Брэсан



13. Трыбуны выбухнулі!



14. Кевін-Прынс Боатэнг спрабуе забіць ударам празь сябе



15. А Ібрагімавіч зноў спрабуе адарвацца ад абаронцаў «батонаў»



16. Як ні круці, а Ібрагімавіч - самы заўважны чалавек на полі. Ён і тут, і там, і гол забіць, і на зямлі паляжаць…



17. Нават трэнеры «Мілана» адзначылі неверагодны стан «дынамаўскага» газону. Даўненька такой паляны не было на ім!



18. Дацкі рэфэры Пэтэр Расмусэн запомніўся неверагодна гучнымі крыкамі на футбалістаў. Дзерзкі пацанчык!



19. У гульні Аляксандр Гутар



20. Барацьба ў барысаўскай штрафной



21. Фінальны лік - 1:1 - на звышсучасным табло супэрсучаснага менскага стадыёну



22. 1:1 - як перамога!



23. Футбалісты радыя!



24. Кантрасты…



25. Масімільяно Алегры не выглядаў сумным на прэс-канфэрэнцыі. Гэтай нічыі дастаткова камандзе, каб за два туры да канца групавога этапу выйсьці ў плэй-оф.



26. Ганчарэнка тым болей не быў сумным. 1:1 - дастойны лік у гульні з адным з сусьветных грандаў! Прывітаньне Васі Уткіну!

І яшчэ крыху здымкаў на Flickr

P.S. Выкарыстаньне здымкаў магчымае толькі з папярэдняй згоды аўтара

football, photos, minsk

Previous post Next post
Up