Noize MC

Apr 10, 2011 00:50




Здаецца, ў нашым постсаўковым грамадзтве зьявіўся новы сапраўдны рок-герой. І хоць па форме ён, быццам бы, зусім не рок, але па падачы, па кантэксту, па ўплыву - сапраўдны ракенрол. Noize MC выступіў у Менску ўжо ў пяты ці шосты раз і ледзь не разарваў гаротны «Рэактар» на часткі. Хоць гэтую малахольную метафару любяць выкарыстоўваць па справе і безь яе, у гэты раз яна адпавядае рэчаіснасьці. Паўтары тысячы чалавек, неверагодныя чэргі на ўваход, слэм-мош-стэйдждайвінг, танцы і сьпевы…

Ваня за канцэрт некалькі разоў узгадаў Міхалка (зрэшты яны і назвалі свой тур па Беларусі «Міхалок-тур»), выканаў 2 песьні «ляпісаў», а адразу пасьля сыходу са сцэны ў клюбе зайгралі «Зорачкі». Ён, як ніхто іншы ў навакольнай музтусоўцы, разумее тое, што тут адбываецца, і спачувае, наколькі гэта магчыма…

На Ultra-Music - фотарэпартаж з канцэрту, а хутка - і вялікае інтэрвію з Noize MC

music, photos, miensk

Previous post Next post
Up