З 5 па 8 сакавіка ў Менску ў павільёне «БелЭкспа» праходзіла выстава-шоў заводных коней. Упершыню менчукі змаглі ўбачыць лепшых прадстаўнікоў элітных пародаў, а таксама найвышэйшага каня ў Эўропе, які ў карку дасягае вышыні 197 см.
newlife_4juszka, якая ўдзельнічала ў выставе, клікала наведаць яе, але толькі ў апошні дзень latafex падштурхнула пайсьці :) У выніку паглядзелі на конікаў, паздымалі іх, памёрзлі на вуліцы. Конегадоўля - неабсяжны сьвет пародаў, масьцяў, тэрмінаў і нюансаў. Але самае галоўнае - гэта вельмі прыгожая праца зь вельмі разумнымі істотамі :)