Dec 28, 2006 00:38
Стаю на прыпынку ля вакзалу, а побач бяжыць цягнік. Божа, як я люблю цягнікі! І хіба можна патлумачыць, чаму я іх люблю? Можна адшукаць гучныя эпітэты, трапныя мэтафары… Казаць пра сталёвую моц і непахісную накіраванасьць руху… ці параўноўваць цягнік з часам… Але гэта ўсё дарма, бо я проста люблю цягнікі. Так жа проста, як люблю ULIS, які граў у той момант, ці Лёху, зь якім мы ня бачыліся недзе месяц, ці Лену, якая шчыра і гаротна плакала пасьля няздадзенага заліку ў суботу… Таму, калі просяць патлумачыць нешта, часам проста не знаходзіцца словаў…
czyhunka,
dumki