Музычная паўза

Dec 28, 2006 23:22

Як і звычайна, год скончываецца для мяне музыкай. За год адкрытыя дзясяткі выканаўцаў, праслуханыя сотні песьняў, як новых, так і старых… Мяне больш уразілі менавіта «старыя». Але пра сусьветны музычны крызіс я зараз ня буду пісаць.

Пачну, як і ў мінулы раз, зь беларускай музыкі. Рэйтынгаў і табліцаў зноўку ня буду рабіць - проста акрэсьлю пачутае (як зараз модна, па намінацыях).

Больш за ўсё ўразілі мяне магілёўскія гурты. Да, блін, школа Шума працуе вельмі ўдала. Хай іншыя вучацца! Шмат для разьвіцьця таленту і ня трэба: пяшчота, свабода творчасьці, зусім крыху грошаў і піяру. Такім чынам гурты году - магілёўскія «Обаяние невовлеченности» і «Сердце Дурака» (яны заўсёды з Тамарай ходзяць парай).

Менск часам радуе таксама (сталіца ўсё ж!). Альбом году - Krok «Krok» (якім бы ён ня быў «нірванаўскім» і «трасяначным»). Адкрыцьцё году - Тацьцяна Беланогая (сумныя дзявочыя песенькі… можа Тані прапанаваць на «Фабрыку зорак» паехаць?). Песьня году - Usplёsk «Мара» (ну і пох, што леташняя). Далей - спэцыяльныя намінацыі.

У намінацыі «Экстаз году» - чароўны вакал Паліны з гурту «Рокаш». Як сказаў lodar «ажно мурашкі па скуры». Хутчэй бы ўжо запісаліся. Чуеш, depressive_bear?

У намінацыі «Забісябеапсьцену» зь вялізарным адрываем перамагае, канечне ж, гурт J:МОРС! Акрамя зьліву на «Рок-каранацыі», яны «адзначыліся» новай плыткай (якая, безумоўна, стане рок-альбомам году), на якой прысутнічае мэга-гіт «Супермарио» (я проста плакалъ… мяне перапаўнялі успаміны… калі я быў маленькі, я таксама гуляў у «супермарио»…). Тут гучаць фанфары, а таварыш маёр Пугач прамаўляе падзяку прэзыдэнту Богу, сваім бацькам, Бескаравайнаму тысячам прыхільнікаў…

Ганаровае званьне «Тормаз году» атрымлівае гурт Zet! Не прайшло і трох гадоў, як быў выдадзены альбом, які пасьпеў быць заслухным да дзіраў яшчэ два гады таму!

Званьне за пладавітасьць ужо неяк сорамна даваць Вайцюшкевічу. Пашкадаваў ён нас - «Калыханкі» зьявяцца толькі ў 2007 годзе. Не ўсталяваў новага рэкорду… Намінацыю «зачакаліся» аддаю гуртам Tav.Mauzer (ну і дзе?) і N.R.M. («сюрпрызаў ня будзе»)…

Намінацыю «Канцэрт году» не аддам нікому! «Басовішча» - банальна, «Песьні Свабоды» ня цягнуць ніяк, а «сальнякоў» вартых і ня было. Ў мінулым годзе без варыянтаў бы перамог «пажарны» канцэрт Neuro Dubel у «Графіці»…

Складанак за год было вельмі шмат, а «Складанка году» так і не зьявілася. Таму лепшай стала мая (падрабязнасьці калі-небудзь… мабыць… будуць).

І апошняя намінацыя, самая масавая, - «Здохніцесукі». Яе пераможцаў можна штодзённа чуць на ўсіх радыёстанцыях і бачыць на беларускай тэлевізіі…

Зашмат напісаў пра родную музычку, таму коратка пра забугорную (ага, як звычайна - я прадказальны). Скажу толькі, што я вельмі расчараваны запісамі гэтага году.
  1. Placebo «Meds»
  2. Tool «10,000 Days»
  3. Morrissey «Ringleader Of The Tormentors»
  4. Red Hot Chili Peppers «Stadium Arcadium»
  5. Thom York «Eraser»
  6. The Mars Volta «Amputechture»
  7. Richard Ashcroft «Keys to the World»
  8. The Vines «Vision Valley»
  9. The Killers «Sam's Town»
  10. Stone Sour «Come What (Ever) May»

music, neuro dubel

Previous post Next post
Up