Sep 01, 2006 10:20
Раней, у дзяцінстве, я заўсёды чакаў на лета, калі пачыналіся вакацыі, калі можна было ўвесь дзень бегаць на вуліцы, гуляць у футбол; калі яскрава сьвяціла сонца, калі можна было прачынацца а 12-ай; калі можна было глядзець увесь дзень тэлевізію; калі можна было сядзець ноччу на гаўбцы з бабуляй і глядзець на неба…
Цяперака я чакаю на восень. На тую восень, калі халодны дождж можа ісьці ўвесь дзень; калі жоўтае лісьце асьцярожна падае ў ціхім парку; калі трэба сядзець у цёмных аўдыторыях старога гістфаку; калі трэба піхацца ў мэтро; калі ненавідзеш будзільнік; калі слухаеш кругласутачна ULIS… Восень - час самотных людзей, стомленых бясконцай будзённасьцю, працаю, нянавісьцю, безвыходнасьцю…
dumki