ULIS - Споведзь стомленага чалавека

Sep 01, 2006 10:18

ULIS - Споведзь стомленага чалавекаЯ стамiўся бiцца за кожны крок
Я стамiўся бiцца за кожны ўздых
Я стамiўся бiцца за тое
Каб дзяржаве жылося спакойна
Я стамiўся бiцца за кожны крок

Я стамiўся бiцца як рыба аб лёд
Я стамiўся бiцца за лепшы лёс
Для краiны што помнiць няздольная
Як iмчалася наша Пагоня
Я стамiўся бiцца за лепшы лёс

Мне абрыдла бiцца за кожны крок
Мне абрыдла бiцца за кожны уздых
Мне абрыдла думаць пра тое
Каб дзяржаве жылося спакойна
Мне абрыдла бiцца за кожны крок

Мне абрыдла бiцца як рыба аб лёд
Мне абрыдла бiцца за лепшы лёс
Для краiны што помнiць няздольная
Як iмчалася наша Пагоня
Мне абрыдла бiцца за лепшы лёс

Я жадаў проста ўбачыць сьвет
Я жадаў проста знайсьцi свой шлях
Я жадаў проста знайсьцi свой лёс
© 1996 strider_first (ULIS). Альбом «Блуканьне»

music, lyrics

Previous post Next post
Up