Насычаны дзень.
![](http://pics.livejournal.com/skepsys/pic/00091ga7/s240x320)
![](http://pics.livejournal.com/skepsys/pic/000923ys/s240x320)
Раным-рана (па суботніх-та мерках;)) меў першы публічны выступ у якасьці дудара. Балазе кароткі ;) Дудка перахвалявалася і капрызіла пішчыкамі, асабліва бурдонным. Наступным разам трэ зь ёй размаўляць папярэдне, угаворваць і супакойваць ;) Дзякуй
vajdalanda за падтрымку і танцы,
drapeznikу за арганізацыю і запрашэньне.
Увечары першы пасьля амаль гадавога перапынку кватэрнік:
![](http://pics.livejournal.com/skepsys/pic/00090h5e/s480x640)
Кватэрнік больш-менш атрымаўся, здаецца. Хоць як заўжды не атрымалася выкраіць досыць часу падрыхтавацца :( Шкада, з запісам абламілася. Усё адно дзякуй
tryshpysh сатаварышы за клопат,
alesю_chumakoву - за магічную каробачку, гаспадыні Наталцы і ейным сваякам - за гасьціннасьць, усім прыйшоўшым - за прыйшоўшасьць,
biespartyjnаму - за надта мядовы
водгук, а ўсім людзям з фоцікамі - за тое, што падзеляцца фоткамі ;)