Цярэшка

Jan 12, 2010 15:07

Напамінам страшнага граху кожны дзень і кожная хвіліна.
Гэй, Цярэшка, што ў тваім мяху? Напаміны, напаміны, напаміны…
Бо пакуль ты коніка паіў і вучыўся падаць не на сьпіну,
Хто тваю бабульку заманіў? Напаміны, напаміны, напаміны…
У Цярэшкі сталася бяда: з кім спала ягоная жанчына?
Часу зашаптаная вада - вер, Цярэшка - нішчыць напаміны.
І ня век галоваццы балець. Чуеш? Дзервянее сэрца, подых стыне…
Так здранцвеў Цярэшка, выйшаў увесь. Засталіся толькі напаміны.

ЗЫ навеяна матывамі цярэшкаўскіх прыпевак

дурны вершык, жысьць, e

Previous post Next post
Up