Пра досвед і працу

Sep 03, 2015 23:49

Вось ужо і два гады, як я працую (афіцыйна) у Мінску. Ці не дарма? Ну, заробак вышэй у 7-9 разоў, чым я меў у "машынцы", то бок Беларуска-расійскім універсітэце Магілева. Фактычна незалежнае жыццё з жонкай. Досыць шмат ведаю пра ...эм... экскаватары ды бульдозеры :), фільтры і яшчэ шмат розных рэчаў, пра існаванне якіх не ведаў два гады таму.
Час, канешне, ляціць. Не бяру да ўвагі ўзрост, але,здаецца, не так даўно быў яшчэ універ, а тут, аказваецца, ужо мінула 4 гады. Па-за межамі працы часу амаль не застаецца, але неяк не хочацца думаць, што лепшыя гады жыцця ўжо ззаду, калі ні аб чым не задумваешся, марыш, жывеш, дыхаеш, усміхаешся...

жыццё, праца, існаванне, гады

Previous post Next post
Up