Apr 04, 2010 16:39
Вываліўся я сёньня з-за сьвяточнага стала, вылез з-пад мясных і кілбасных горак, і вырашыў перадаць лейцы рэшты свайго дня ў рукі ляноты, якая праз насычаны страўнік перабралася ў мой мозг. Прылег я на канапу, нацягнуў плед на вушы і прыснуў. Салодка так прыснуў. Бо няма ж саладзейшых сноў як удзень, я вам скажу!
І от! Дзёрнуў жа мяне нячысты ў нейкі момант расплюшчыць адно вока на экран ТВ, які міргацеў насупраць. А там перадачка - пра кілбасы і сасіскі, фаршы і пяльмені, якія вырабляюцца ў адной з частак “саюзнай дзяржавы”. А тым і гнілізна, і хвасты пацучыныя, і косьці перамолатыя, і кенгураціна нейкая, і мяса 1973 году і хімія. Прадраў я ў жаху вочы і падумаў, мабыць, і ў другой частцы “саюзнай дзяржавы” без пацукоў кілбасныя вырабы не абыходзяцца і пастанавіў на сыты трыбух наступнае:
ЦАЛКАМ (!) адмовіцца ад усіх гэтых псэўдамясных вырабаў - гэтых пяльменяў і сасісак - на карысьць чыстага мяса ці чагосьці па-сапраўднаму пальцам піханага.
На жаль, траваядным стаць не змагу, бо для мяне гэта раўназначна самазабойству.
справы кілбасныя,
жахі,
маленькія прыкрасьці жыцьця