Тарашкевіцу фтопку

Apr 03, 2010 14:33

Не адразу, канешне. Усё ж звыкся да яе і па-ранейшаму люблю. Але для камунікаваньня з многімі людзьмі яна стварае бар’еры. Даводзіцца губляць час на непатрэбныя мне тлумачэньні, а часу шкада. Тарашкевіца як першае каханьне яшчэ зусім нядаўна выклікала жарскія пачуцьці, а зараз усё часьцей адно ўсьмешку, а нават раз-пораз і сорам.

Памятаю, як стаяў і чытаў “Наша Ніву” на чыгуначным прыпынку “Жодзіна-Паўднёвае” ў сярэдзіне 90-х. У нумары быў надрукаваны нейкі турэмны слоўнік па-беларуску (ці не Славаміра Адамовіча?). Хоць і чытаў пра сябе, аднак ажно язык перасох ад спатыканьняў аб мягкія знакі. А былі ж яшчэ і “габінэты” ў гарадзенскай “Пагоні”! Але пераграмаваць я сябе здолеў, хоць і зь не абы якімі намаганьнямі - я да гэтага быў ужо падрыхтаваны, бо на той час быў перакананым сьведамітам.

Але зь мяне досыць.

Пасты па-ранейшаму нейкі час буду пісаць тарашкевіцай, камэнты - выключна наркамаўкай. Патроху буду прызвычайвацца, набіваць руку. А там скажу і “Бывай, тарашкевіца!” ня толькі ў камэнтах, але і ў пастах.

ЗЫ. Маю два адчуваньні. Першае - нібы з ног кайданы спадаюць, другое - нібы здраджваю нечаму сьвятому. Ці сьвятому?

dixi, мова

Previous post Next post
Up