Наведаў выбарчую камісію, якая разьмяшчаецца ў па-савецку няўтульным кабінэце старшыні Барысаўскага райсавету. На століку - імбрык, у кутку - кампутар, на паліцы - булава, а на крэсьле - сакратарка камісіі. Перадаў на флэшцы здымкі і біяграфію
Бабіцкага для друку на афіцыйных плакатах. А ўжо дома высьветлілася, што флэшка інфікаваная вірусам.
На канапе заўважыў маладога чалавека, які гадоў 10 таму, можа крыху меней, меў ускоснае дачыненьне да МФ, а зараз мае наўпроставае дачыненьне да ідэалягічнага адзьдзелу Барысаўскага райвыканкаму. Зрабілі выгляд, што пазналі адзін аднога, моўчкі павіталіся.
А яшчэ перад самым парогам выканкаму ў мяне адляцела набойка ад абцаса. У выніку ў калідоры мясцовай улады я ўвайшоў зь непрыемным адчуваньнем таго, што адна мая нага нібыта карацейшая за іншую на добрых такіх сантымэтраў пяць-дзесяць. Да таго ж пры кожным маім няўдалым накульгваньні на левую непрыемае адчуваньне суправадажаў пранізьлівы віскат цьвіка, які застаўся тырчэць з абцаса.
Схадзіў, называецца…