Суцэльная расчараваньне. Хоць і сачу за хадой выбарчай кампаніі, але мне абыякава, хто пераможа. Гістэрычная і рваная кампанія Цімашэнкі прайграе на тле ўпэўненага поступу браткоў Януковіча.
Украіна стомленая і дабітая. І, па-мойму, не рэагуе ўжо ні на што: ані на абсурдныя абяцаньні Цімашэнкі, ані на моўныя ляпы Януковіча, ані на белы, ані на чорны PR.
Сёньня Ўкраіна ў мяне асацыюецца зь пьяным выбарнікам, які
спрабаваў зьесьці выбарчы бюлетэнь.
Занадта шмат было пантоў і занадта мала працы. Дарагія гарнітуры тысячаў украінскіх палітыкаў прайгралі чорнаму дэрманціну ўкраінскіх гарадоў і сёлаў. Відаць, дачакалася мая любімая Ўкраіна лукашызму.