Карацей, так я і ня выбраўся на канцэрт Depeche Mode нікуды ані летась, ані сёлета. Квіток на чэрвеньскі канцэрт у Вільні давялося здаць, бо сам канцэрт скасавалі. Ну, і вырашыў я сёньня з гора праслухаць-праглядзець пірацкі відэазапіс парыскага канцэрту з апошняга туру (дзякуй,
bielameta-чка).
І вось толькі пачынаю я калупацца ў музычных тэчках, чую нехта мне тэлефануе на мабільны, гляджу - невядомы ўкраінскі нумар. Здымаю слухаўку, а з дынаміка - жывая трансьляцыя зь кіеўскага канцэрта DM. “Policy of Truth” цалкам!
І хто ж гэта так зьдзекуецца зь мяне, га? Прызнавайцеся! :)