Гадоў дваццаць таму давялося ўдзельнічаць ва ўзьняцьці купала на храм. На той, што зь зялёным дахам, бо таго, што побач - вялікага - яшчэ нават у праекце не было. Змарыўся, памятаю, жахліва. А сёньня ажно нават і ня верыцца, што прымаў удзел у адраджэньні РПЦ.
Храм гэты знаходзіцца прыкладана за 1500 км ад Барысава, горада ў якім жыву. Па іроніі лёсу бацюшка, які кіраваў узьняцьцем купала, аказаўся таксама з Барысава.