Aug 15, 2009 11:18
Прагледзеў надоечы сьпіс дзетак 2006-2007 г.н., запісаных у малодшыя групы барысаўскіх дзіцячых садкоў. Цікава было даведацца, якія імёны ім далі бацькі. Рэвалюцыйных зьменаў няма - імёны ўсё тыя самыя, шырокаўжывальныя. Аднак ёсьць і некалькі досыць рэдкіх, якія сустракаюцца адзінкава - Геральд, Мяланьня, Захар, Ціхан, Назар, Арыстарх, Марк, Эмілія, Эва (ёсьць і Ева), Уля, Стэфанія (за Стэфанію асабісты ад мяне рэспэкт бацькам - вельмі гэтае імя мне падабаецца).
Янкаў і Алесяў няма.
Барысаў,
імёны,
Борисов