Пабываў у другі раз у Мосары. Прыгажэнны касьцёл канца XVIII ст. у неаклясычным стылі. Здавалася б, самае месца да судакрананьня душы з Богам, але…
Натоўпы разявакаў з бутлямі і каністрамі, страўсы ў заградцы, бутафорскія скульптуркі жабак, сабак, іншых зьвярыскаў, якім самае месца недзе ў прыватным падворку, а не пад сьценамі касьцёлу, побач з жывымі кветкамі - кветкі штучныя, шыльды ад таварыстваў ананімных алькаголікаў ад Ліды да Магілёва, адусюль…
І два тэрмомэтры “Москва” умураваныя ў сьцены сьвятыні.
Нешта мяне сюды больш ня цягне.