Тата

Jul 14, 2009 00:26


Неверагодна люблю сваю амаль шасьцігадовую ўжо дачушку Дамініку. Тэлефаную сёньня ў Браслаў. Яна здымае слухаўку: “Прывітаньне, тата! Я сумую безь цябе”. Пытаюся, як справы, чым займаесься, распавядаю аб тым, як яе чакае сяброўка Паліна з суседняга пад’езда і што каля дома вырылі вялізны катлаван.

“Пакуль, тата!”

Тата… Прыемна, ажно словамі не перадаць. Неяк беларускае тата для мяне нашмат цяплейшае, чым рускае папа. Я шчасьлівы - у мяне файная дачка! ;) Спадзяюся, стоадсоткавая беларуска гадуецца )




Кіеў, чэрвень 2009. Мая - тая, што маленькая ;)

дамініка, photoshoots, бацькоўскае

Previous post Next post
Up