Сьвятыя людзі ў сьвятой краіне

May 14, 2009 14:48

Самыя сьвятыя людзі ў Беларусі - намесьнікі па ідэалягічнай і выхаваўчай працы. І не пераконвайце мяне ў адваротным! Гэта такая асаблівая парода людзей. Людзей, якія гатовыя выпраменьваць сьвятасьць ад 8-00 да 17-00 з панядзелка па пятніцу, уключаючы дзяржаўныя сьвяты.

Я захапляюся імі. Яны нерэальныя. Яны ня лаюцца матам, яны не ўжываюць сьпіртное, яны ня паляць, ня сікаюць і ня какаюць (ну, калі какаюць, дык толькі ў гаршчок за квяцястай фіранкай), яны, калі і займаюцца сэксам, дык толькі тады, калі паўстае пільная патрэба непарочна зачаць…

Праз тое, што сьвятых людзей у Беларусі дзясяткі тысячаў, нашу краіну можна без усялякага сумневу назваць сьвятой. Усьведамляючы гэта я адчуваю сябе шчасьлівым чалавекам.

Сьвятая Люда Фокіна - адна з тых, хто робіць мяне шчасьлівым ад 8-00 да 17-00 з панядзелка па пятніцу, уключаючы дзяржаўныя сьвяты:



Лік сьвятой сьцягнуў у 
citus-a

жывёльны сьвет, ажыятажнае, калхазчы, віетнамабад, сильнопроцветающая, дэградацыя, школа, палітыка (?), маразм

Previous post Next post
Up