На днях мая дачка Дамініка мяне парадавала. Як звычайна, па вечарох мы зь ёю займаемся чытаньнем і маляваньнем. На гэты раз яна мусіла намаляваць прадметы ці жывыя істоты, якія пачынаюцца на пэўную літару. Чарга дайшла да СЬЦЯГУ - беларускага сьцягу. Я прапанаваў дачцэ самой без падказкі падабраць колеры. Калі сказаць, што я хваляваўся, значыць нічога не сказаць. Я адмыслова пакінуў яе сам насам з альбомам, алоўкамі і сваімі дзіцячымі ўяўленьнямі пра беларускі нацыянальны сьцяг.
І вось, што ў яе атрымалася:
Спадзяюся, што беларускія нацыяналісты ня надта пакрыўдзяцца на пяцігадовую дзяўчынку, якая зблытала гарызантальныя палосы з вэртыкальнымі… ;)