Сёньня патрапіць у ЗША грамадзянам трэцяга сьвету - гэта як у космас выправіцца.
Некалькі гадзінаў патрэбна аддаць на тое, каб запоўніць анкеты на атрыманьне амэрыканскай візы. А яшчэ трэба прайсьці поўнае мэдычнае абсьледваньне і атрымаць даведку ў ворганах унутраных справаў аб наяўнасьці ці адсутнасьці судзімасьцяў. Справа няпростая, якая адбірае багата часу. Але чаго ня зробіш дзеля таго, каб пабываць у чарговы раз там, дзе людзі стаяць на нагах, а не на галаве, робяць рукамі і ведаюць цану слова.
У 2004 годзе я вымушаны быў адмовіцца ад паездкі ў Штаты ў сувязі з удзелам у г.зв. “парляманцкіх выбарах”.
Але ў траўні 2005 году ўсё ж пабываў у Вашынгтоне:
І Нью-Ёрку:
Сёлета, маю надзею, пабываю ізноў тамсамака. Анкеты, прынамсі, ужо запоўніў ;)
Яшчэ некалькі здымкаў з Вашынгтону:
А таксама зь Нью-Ёрку: