Флажок болельщика

May 04, 2009 19:10





"Флажок болельщика". Прадаецца на адной з барысаўскіх АЗС.

Што такое спартовае заўзятарства я ведаю. Некалі сам заўзеў, аднак з 1995 году гэтая хваля імкліва пайшла на спад.

Магчыма, я тут зь нешматлікіх, хто не падпаў пад хвалю сёньняшняй хакейнай ліхаманкі. Не, не жадаю я зборнай Беларусі аглушальных паразаў, але глядзець, сачыць, суперажываць чырвона-зялёным мільгаценьням на экране, далібог, не магу. Сёньня я проста абсалютна абыякавы да спартовага патрыятызму падобнага кшталту. Гэта ня мой патрыятызм. І я не натхняюся ім.
Не натхняе мяне і выпадковы здымак беларускіх хакеістаў на тле Пагоні, якая аднекуль узялася за бортам хакейнай пляцоўкі. Ну, Пагоня і Пагоня. І што? У чым глыбачэзнасьць гэтага кадру? Што гэты кадар мусіць данесьці мне, табе, нам, усяму сьвету? Ён нешта сымбалізуе? Па-мойму, ня больш сымбалічны, чым здымак зулуса з пустой пляшкай з-пад Coca-Cola.

На вялікі жаль, хакеістам зборнай РБ тая Пагоня да натрэніраванага месца. І іхныя радасьці з “капустай” на грудзінах ад закінутай шайбы на тле той самай Пагоні для мяне проста шараговы здымак з шэрагу made in photoshop.

Ня ўмею я паддавацца спартова-патрыятычнаму самападману. Ня ведаю, на жаль ці на шчасьце.

сымбалі, што гэта?, about me

Previous post Next post
Up