Выхад на менскую арбіту з рЫгіёнаў. TOP-6

Mar 31, 2009 12:58

Людзі з рЫгіёнаў любяць Менск. Самыя культурныя людзі з рЫгіёнаў абагамляюць Менск. Шырокія, хоць і шумныя праспэкты. Шырокія, хоць і нямытыя вітрыны. Шырокія, хоць і тупаватыя амапаўцы.

Шырокі горад.

Пасьля вузкіх вулак тых гарадоў, дзе самым культурным людзям з рЫгіёнаў жывецца найлепш, Менск здаецца палётам у космас. Рэгулярны выхад на менскую ( Read more... )

ажыятажнае, калхазчы, электарат, віетнамабад, сильнопроцветающая

Leave a comment

pilecki March 31 2009, 10:39:05 UTC
Ну чаму ж толькі з рыгіёнаў..
Я прыяжджаю з Варшавы і з вашага сьпісу хіба толькі у макдональдс не заходжу. Люблю прагуляцца па Незалежнасьці, у Сталіцы адзіныя на ўвесь Менск больш-меньш прыстойныя кавярні, вакзал мне вельмі падабаецца, у НБ прыходзіцца заглядваць па неабходнасьці (вельмі нядрэнная бібліятэка. як на мой погляд), а Палац Рэспублікі выклікае заўсёды цікавыя ўражаньні, хоць у ім пабываць і не ўдалося.
Я люблю Менск такім, які ён ёсьць. Хадзіць па аскепкам Траецкага мне зусім нецікава, ну і паркі менскія ды берагі Сьвіслачы ня вельмі ўзрушваюць.

Reply

zmicierbielapol March 31 2009, 10:44:34 UTC
"у Сталіцы адзіныя на ўвесь Менск больш-меньш прыстойныя кавярні"

З гэтым можна і паспрачацца;) Паверце, і не толькі там ёсць.

Reply

siarhiejsalas March 31 2009, 10:48:58 UTC
Во як! )) Сваім допісам я, мабыць, няўдала спрабаваў паказаць, што Менск ня толькі гэтым top-6 абмяжоўваецца, ёсьць яшчэ куды косьці кінуць ;)
Але, як па мне, Менск ня надта ўтульны горад мягка кажучы, бяздушны нейкі. Пры тым, што мой Барысаў яшчэ горай (акрамя Старога гораду, праўда, вельмі дабітага і панявечанага)

Reply

zmicierbielapol March 31 2009, 10:54:36 UTC
Пагаджуся. Менск для мяне зусім неўтульны, за выключэннем некаторых мясцін. Барысаўскі Стары горад - справа іншая))), там маё сэрца, хоць і жыву на самым выезду на Менск. А так падабаюцца мне нашыя мястэчкі, асабліва Гальшаны ў Ашмянскім раёне.

Reply

siarhiejsalas March 31 2009, 10:58:04 UTC
Я, мабыць, беларускаместачковы чалавек. Люблю адчуваць межы. У нью-ёркі толькі наездамі ;)

Reply

pilecki March 31 2009, 11:32:54 UTC
мегаполіс утульным па вызначэньні быць ня можа, на мой погляд.
асабіста я сябе пачуваю зручна якраз у вялікіх гарадах. у мястэчках прыемна адпачыць пару дзён. але потым ізноў хочацца зьнікнуць у норах вялікага гораду.

Reply

siarhiejsalas March 31 2009, 11:47:30 UTC
Як кажуць, хто дзе нарадзіўся, хто да чаго прызвычаіўся )

Reply


Leave a comment

Up