Выхад на менскую арбіту з рЫгіёнаў. TOP-6

Mar 31, 2009 12:58

Людзі з рЫгіёнаў любяць Менск. Самыя культурныя людзі з рЫгіёнаў абагамляюць Менск. Шырокія, хоць і шумныя праспэкты. Шырокія, хоць і нямытыя вітрыны. Шырокія, хоць і тупаватыя амапаўцы.

Шырокі горад.

Пасьля вузкіх вулак тых гарадоў, дзе самым культурным людзям з рЫгіёнаў жывецца найлепш, Менск здаецца палётам у космас. Рэгулярны выхад на менскую арбіту - адзнака прэстыжу, вырвацца на яе назаўсёды - шчанячае шчасьце на ўсё жыцьцё.

Вырашыў скласьці top-6 самых наведвальных месцаў Менску самымі культурнымі людзьмі з рЫгіёнаў. Мэтад - сузіральны.

1. Цэнтральны чыгуначны вакзал (абавязкова трэба зрабіць здымак каля эскалятару!)

2. Праспэкт Незалежнасьці (ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасьці/Леніна з усімі цум-гум-радасьцямі ўздоўж праспэкта)

3. McDonalds (вельмі важна рэклямныя сьцяжкі і балёнікі не выпускаць з рук нават у электрычках)

4. Падземны горад “Сталіца” (варта з шчымлівай радасьцю прамовіць “Эх! Як у Эўропе!” і моўчкі, каб ніхто не здагадаўся, падумаць: “А за якія ж шышы гэта збудавана?!”)

5. Нацыянальная бібліятэка (можна пахадзіць вакол - заходзіць неабавязкова)

6. Палац Рэспублікі (у нетрах палацу бываюць нешматлікія, але жаданьне патрапіць унутр у большасьці зашкальвае - трэба пачакаць Новага году)

ажыятажнае, калхазчы, электарат, віетнамабад, сильнопроцветающая

Previous post Next post
Up