Мой дзед па кудзелі Васіль зь вёскі Ісаевічы, што на Слонімшчыне, гаварыў мала, бо быў глухі. Колькі яго памятаю, ён увесь час моўчкі працаваў. Не было і дня, как бабуля Волька не хвастала дзеда словам - глушман стары, ёлуп глухі, а каб цябе! - найбольш сьціплая форма зварота была да яго. Дзед крыўдаваў рэдка - ён альбо прызвычаіўся, альбо ня чуў, альбо разумеў, наколькі цяжка Вольцы было зь ім глухім, бо не пагаварыць нават з кім.
Я малы вельмі шкадаваў дзеда. Не разумеў, чаму бабуля ўвесь час на яго злуецца, лаецца на яго. Ён худы і суглобісты ад рана да ночы нешта рабіў, а яна хворая на безьліч хваробаў сядзела на ганку ці пад ліпкай і лускала семкі. У дзеда ж часу на хваробы не было.
Бабуля памёрла першая. На пачатку зімы. Памірала на руках у дзеда.
Цётка Клава, старэйшая сястра маёй маці, першая прыімчалася ў вёску. Дзед, убачыўшы дачку, кінуў ровар пасярод дарогі і пабег да яе. “Тато, тато, ня плач!” У дзеда трэсьліліся рукі. “Дачушка, мама памёрла”.
Пасьля пахаваньня бабулі дзеда адразу апанавалі хваробы. Празь некалькі месяцаў ён памёр у бальнічным ложку.
1975. Я на руках у дзеда Васіля