Той, хто прадаваў какаін Марадону,
і той, хто падносіў губку з воцатам,
і хто прабіваў дубас на мікрараёне,
ведаюць: жыцьцё - гэта штука з асадкам моцным.
Жыцьцё - гэта тое, чым пачнеш разрахоўвацца
ў канцы жыцьця,
гэта паганыя прадчуваньні, што пачынаюць зьдзяйсьняцца,
гэта тое, у межах чаго ты вымушаны перахоўвацца
і дзеля чаго ты пагаджаесься прадавацца.
Тое, што ў цябе закладаецца замест агрэсіі,
тое, што мусіш заплаціць да апошняга цэнту,
жыцьцё - гэта бізнэс, на які ты ня маеш ліцэнзіі,
бог - гэта мэнэджэр з аптэкі, які не прадасьць табе без рэцэпту.
Жыцьцё - гэта як курс баксу, ня здольны стабілізавацца,
гэта рахунак у банку, на які ты заўжды апіраесься.
І калі ты думаеш, што табе тут няма праз што пераймацца,
то я думаю, што ты глыбока памыляесься.
Таму што кожнаму, хто ўкладаўся і ўпісваўся,
шчодра ўздасца ўрэшце за кожны з траблаў,
за кожны з лістападаў, што на яго асыпаўся,
за цішыню і цемру, да якіх ён трапіў.
І павярнуўшыся да кожнага, зь кім давялося трымацца
адных законаў
пад выгнутым небам адчаю вечнага,
я кажу - кожнаму з вас будзе чаго страмацца,
узгадуючы пра мяне
і мае сьведчаньні.
Хто ведае, якім будзе працяг,
пасьведчаньне аб нараджэньні - нярэдка адзіная згадка жыцьця.
Большасьць рэчаў нават не намагаесься паўтарыць.
Чым болей бачыў, тым меней хочацца пра гэтае гаварыць.
Веданьне тэксту п'есы да канца сядзець не дае падставы.
Часта апошняе жаданьне - жаданьне ўсіх падставіць.
Як казаў Ісус, раскінуўшы рукі, -
Я вярнуся 'шчэ, сукі.
(пер. з укр.
арігінал ё тутака)