Дзьмітро Лазуткін

Jun 06, 2008 10:17





Творчы метад

Аднойчы я адчуў
трэба пісаць
я быў сам дома даволі п'яны для гэтай пары году
і толькі каб зьберагчы тэкст сеў за кампутар
але замест таго каб набіць проста ў wordзе як гэта робіцца звычайна
я залез у інэт на сайт зь якога можна дасылаць паведамленьні на мабільныя тэлефоны
і пачаў па адным радку адпраўляць розным людзям
фактычна маім знаёмцам тым чыі нумары былі пад рукою
радок за радком
верш - гэта быў верш...

невядома як я тады планаваў - але што я тады мог планаваць? -
зьбіраць потым тыя незразумелыя кавалачкі
то бок тэарэтычна гэта магчыма
але з пункту гледжаньня здаровага сэнсу - неяк занадта...

ды я захапіўся - гэта цікава -
складаць мазаіку з завязанымі вачыма

і калі камусь нарэшце хочацца даведацца што ж атрымалася - лічу неабходным паведаміць -
нічога не атрымалася

але адна мая даволі блізкая сяброўка
адказала на паведамленьне яна была зьбянтэжаная
яна напісала, што я геній smsак
так - я - геній smsак
і ўвогуле яна сумавала па мне
мы перыядычна кахалі адно аднаго
у нас даволі часта быў надзвычай якасны сэкс
наўзамен большасьці тых разоў
калі ў мяне быў сэкс зь іншымі дзяўчатамі якія займаюцца літаратурнай творчасьцю
мяне заўжды бянтэжылі дзяўчаты якія займаюцца літаратурнай творчасьцю
калі ад іх патрэбнае зусім іншае
ня ведаю навошта гэтае
мне здаецца гэта грэх
нашмат горшы за напрыклад напісаць: бацькаўшчына - лайно!
акурат так - не падумаць -
а напісаць - то бок сазнацца

але ў дадзеным канкрэтным выпадку мяне цікавіла іншае
нагадаю вялося пра паэзію
якую я даслаў сваёй сяброўцы -
высьветлілася такое:
трусік які загінуў пад коламі тваёй электрычкі - шчасьлівы...

ня ведаю якія эмоцыі зьявіліся б у мяне на яе месцы
але хутчэй за ўсё - якое-небудзь нядобрае прадчуваньне
тое якое падштурхоўвае падчас напрыклад здаць аналізы ў вендыспансэры
альбо нэрвова перапісаць нататнік колькі разоў

незразумелае нядобрае прадчуваньне
я ўпэўнены - большасьць маіх абанентаў адчувала акурат тое

дзякую табе маленькая
трусік які загінуў пад коламі тваёй электрычкі -
гэта я

* *

падышоў да ракі
на тым беразе ўтапіўся мой сусед

неяк не давяраю я гэтай вадзе

але адначасова люблю
зь дзяцінства яшчэ

грала мною на глыбіні
русалачка
і выкінула сука такая

* *

мы з табою
абсалютна розныя істоты

як напрыклад
жырафа і слон

ты дальнабачная
а ў мяне
хобат

Вячэрнія выпадкі

чацьвёра раз'юшаных падлеткаў
у кароткіх скураных куртках
лупцуюць п'яненькага дзядзьку
які й без таго
ледзь трымаўся на нагах

нос у юшцы
мажліва зламаны
чаравікі ў юшцы
ў крыві ў крыві
я думаю вы бачылі

напэўна
дакладна...

водар гарачай кавы
напаўняе кухню

моцная краіна
вельмі моцная краіна

* *

дзень перамогі ў гарадзкім парку
- ну дзед вы малайцы -
кульні дзядуля сотку -
немцаў фашыстаў блядзь
захуярылі
і ня проста ў бэрліне
на хуй разьбілі
трэ было толькі дабіць жывёлаў
каб уся эўропа наш хуй смактала
і
чэмпіянат сьвету па футболе
ў нас праходзіў
ці хаця б дзе-небудзь у беларусі

/перакл. з укр./ (у арыгіналах па спасылцы)

пераклады, вершы

Previous post Next post
Up