May 10, 2014 14:01
я ня буду навязвацца
можна чакаць стагоддзямі
пакуль снег сцены хмарачосаў ня зробіць сівымі
пакуль вечар прыйдзе й запаліць цяпло на вокнах іх
можа нават на ўсіх
ва ўсіх у іх да адзінага
у спляценні мясцовых клетак сваю свабоду я
буду гартаваць буду развіваць каб зрабіць залежнае
ад мяне
чым навязвацца лепей чакаць стагоддзямі
мо яны ператворацца ў пару імгненняў у лёгкім сне
вершы,
паэзія