***

Mar 22, 2014 19:12

што імператыў што неба
маўчыць і асфальт гарачы
як добра што ў думках трэба
не ўвесь лабірынт прадбачыць
вясновай сінечы квецень
знішчае хітраспляценні
што страх што прывабнасць смерці
ніякага ў іх значэння

вершы, паэзія

Previous post Next post
Up