Mar 22, 2014 19:10
дбайныя кветкі малюнак упарты
як бы мне смерць не парушыўшы праўды
ані цнатлівасці гожа аздобіць
і з-пад нажніцаў карункі выходзяць
гэткая рэч выцінанкай завецца
гены як мышы вылазяць з-пад дзверцаў
даўнія тэхнікі тыя ж сюжэты
смерць і жыццё спалучылі ў букеты
вершы,
паэзія