як хочаш жыві хай кінуць
амбіцыш стрэсам граць
бо ёсць толькі тры прычыны
змагацца і паміраць
то дзеля людзей і Бога
а мо й самаго сабе
а слава з яе падмога
як складаньчык пры касьбе
і радасны Дублін стыне
з імёнамі тут і там
тут помнікі ды ўспаміны
і фетыш галоўпаштамт
то храбрасць то жорсткасць сніцца
на вуліцаў тых плаву
і тлусты баклан садзіцца
герою на галаву