Пернік

Nov 29, 2016 21:26



«Пернік - гэта сымбаль сямейнага дабрабыту, жаданы і смачны слодач ды абярэг адначасова». Амаль  усё сваё дзяцінства чуў, што пернікі маюць  права існаваць толькі ў расійскай прасторы, як і валёнкі (пра іх яшчэ напішу). Як аказалася гэтая страва была шмат у якіх народаў. Подкі беларусаў пакланяліся Перуну, прыносілі яму ахвяру ў выглядзе  быкоў. З часам мяса замянілі вырабамі з зерня, пачалі пекці з зерня фігуркі розных звяроў для ахвяры багам і на розныя святы. Ну вельмі падобныя словы пернік і Пярун. Магчыма гэта легенды, але прыгожыя. У курганах Рагачоўшчыны былі знойдзены сярэдневечныя амулеты-галава быка. Калі трохі памарыць, то пернік мог бы быць адным з сімвалаў  Рагачоўшчыны.

Previous post Next post
Up