"Каласы...", класіка. Зараз вёска Азярышча, дзе разгортваюцца падзеі "Каласоў..." мяняецца да непазнавальнасці. Паміраюць апошнія карэнныя жыхары, а разам з імі мова, паданні. Дзіўна, але на вёску няма і ўказальніка на шашы, толькі на аграсядзібу. Не так даўно разам з адным жыхаром, вазілі кавалкі цэглы на будоўлю, яго мянушка Бусел. У Караткевіча ёсць такі персанаж. Другі жыхар з мянушкай Тапорык, варты быў бы ўвагі класіка, каб быў старэйшым. На выгляд узрост цяжка вызначыць, бо п'е, кінуў сям'ю і прыехаў у Азярышча да бацькоў. Пакуль ёсць пенсія старых-жыць можна. Дзе рыбу пацягаюць, дзе казулю здабудуць, дзе канём дапамогуць, а дзе, што і сцягнуць. Так і жывуць. Пакуль тую цэглу згружаў той Тапорык, дык паспеў маёй жонцы руку і сэрца прапанаваць. Што дзіўна, за працу грошы не вельмі патрэбныя, вось "стаканчык" - так.
Яшчэ Караткевіч вёску Азярышча здымаў у фільме "Будзь шчасліва рака". У той час калі здымалі фільм, здымачная група жыла ў сябра Караткевіча, бакеншчыка- Кірэйшына Васіля Максімавіча. Зараз дзеці з таго фільма пенсійнага ўзросту. На жаль не захавалася фота з Караткевічам ў Азярышчах. А вось Васіля Максімавіча ёсць.