Сёння, шаноўнае спадарства, распавяду вам, якім чынам у межах Чарнігвава можна патрапіць на Кубу!
Пасля доўгага дня, поўнага ўражанняў ад экскурсіі і пячораў, было вырашана (па прыкладзе манахаў) недзе кінуць свае косці :) Што праўда, месца было абрана крыху больш экзатычнае, чым сырое, халоднае падзямелле.
Па парадах знаёмых, ячшэ ў Менску з'явіўся намер завітаць у бар "Куба". І ведаеце, я не расчаравалася!
Утульнасць тамтэйшага асяроддзя забяспечана прыглушаным святлом, фортэпіяна, падвешаным пад столь, і фотаздымкамі маладога-прыгожага Камандантэ Чэ Гевара і Фідэля Кастра))))))))
Завяршаюць інтэр'ер афіцыянткі ў стылізаваных строях а-ля галіфэ і мундзірчык, а таксама меню, аформленае замест тэчкі ў звычайны савецкі вайсковы планшэт.
Кошты там, прызнацца, ад кубінскіх адрозніваюцца. Але ж не касмічныя. Хочаце прыемна пасядзець - плаціце, гэта аксіёма паўсюль :)
Каму цікава, то 0,5 Чарнігаўскага светлага там каштуе 10 грн. (4.000 BYR), цёмнае нефільтраванае бельгійскае Leffe - 22 грн. за 0,5, Грэчаская піца - 38 грн., курачка па-кубінску - 40 грн. У параўнанні з нашымі сталічнымі рэстарацыямі гэтыя кошты нармальна-сярэднія. Для Чарнігава ж будць высакаватыя.
Вось я, прынамсі, брала курыцу па-кубінску і 2 Чарнігаўскіх. Курка ўяўляла сабой кавалачкі белага мяса, абсмажаныя ў кунжуце, з сырам і нейкімі спецыямі, падавалася разам з соўсам: там пятрушка, кроп, марынаваныя агуркі і нешта кшталт маянэза, але нашмат прыемней. Карацей, пальчыкі абліжаш! Дык за гэта я аддала 60 грн, што прыкладна 25.000 на нашы! У нас хіба што 2 піва возьмеш з арахісам на гэтыя грошы :)
"Глаза гарат как две медали!"
Хто будзе ў горадзе Ч, раю зазірнуць у гэты дзіўны і ўтульны бар, які знаходзіцца па адрасе
вул. Горкага, 49.
Падводзячы вынікі падарожжа, хачу адзначыць, што я даўно так добра не адпачывала!!!!!!!!!
Нарэшце адчула нейкую душэўную раўнавагу, упэўненасць, лёгкасць)))) Вярнулася ў выдатнейшым настроі, з новымі думкамі, ўражаннямі і захапленнямі!
Відаць, гэта пашальваюць мае ўкраінскія карані (якіх, між іншым, 1/3), але калі паразважаць, что Чарнігаў - мейсца маёй мары!
Там ёсць пячоры, якія з'яўляюцца музеем, а таксама на тамтэйшым гістфаку ёсць навукоўцы, што займаюцца спелеа-археалогіяй, во як! Горад невялікі, піва таннае :)
Ведаеце, калі б можна было выбіраць, то частку свайго жыцця я б правяла ў горадзе Ч! Але ж не лёс. Тым не менш, я абавязкова наведаю яго ізноў, - летам, калі будзе сонечна і цёпла :)