Чарнігаў. Частка 2 "Перамываць косткі"

Feb 10, 2011 00:53

Насамрэч гэта ні разу не фігуральны выраз, а цалкам канкрэтны. Прычым ніякага негатыўнага адцення 900 год таму ён не меў.
Хочаце верце, а хочаце - не, але ж па адной з легенд перамываць косткі ў прамым сэнсе гэтага слова пачалі ні дзе-небудзь у трыдзявятым царсцЬве - трыдзясятым гасударсЬцЬве, а ў Чарнігаве!
Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэты выраз звязаны з пячорамі, што былі заснаваныя там Антоніем Пячэрскім у 1069 годзе. 
Тлумачэнне наступнае. У старажытнасці, калі ў пячорах паміраў манах, яго закопвалі ў зямлю без труны. Праз тры гады магілу раскопвалі, а косці і чэрап прамывалі, а часам нават выварывалі.
Калі косткі рабіліся белымі, іх пакідалі ў пячорах і клалі ў спецыяльныя косніцы - кімітрыі (на іх, дарэчы, можна паглядзець і зараз).
Калі ж косткі былі недастаткова белымі, працэдуру паўтаралі, а калі не дапамагала і гэта, іх выносілі з пячор. У такім выпадку лічылася, што на працягу жыцця манах вельмі шмат грашыў.

 

Пячоры гэтыя насамрэч не прыродныя, яны былі выкапаны манахамі проста ў зямлі. Быў выкарыстаны прыродны рэльеф: гэтыя пагоркі знутры ўтвараюць сабой купалы невялічкіх памяшканняў.
Гэты комплекс з'яўляецца дзяржаўным музеем-запаведнікам.
Знутры пячоры выглядаюць прыкладна так: вузкія земляныя хады.

  

Мне, як спелеолагу, які маральна і псіхічна падрыхтаваны да такіх мейсцаў (а фізічна быў у мейсцах і горш :)), было некамфортна хіба што без каскі. Астатнія ж наведвальнікі заўважна хваляваліся :)
Трэба адзначыць, што максімальная глыбіня пячор - усяго толькі 14 метраў (прыкладна 3,5 паверхі будынку), працягласць хадоў - каля 300м. Згадзіцеся, для тых часоў гэта сапраўднае дасягненне.

 

Гэтая кафляная печ, спроба людзей "абжыць" пячоры і прымусіць іх функцыянаваць па сваіх законах.
Калі сцісла, то любая пячора - гэта сістэма, арганізм, там заўжды сыра, цёмна і аднолькавая тэмпература (у гэтых +12). Да канца 18 стагоддзя манахі-самотнікі так і жылі пад зямлёй: без святла і цяпла, ежу ім прыносілі.
Пасля таго, як памёр апошні манах-самотнік, засталіся звычайныя манахі-служкі, што даглядалі пячоры. І было вырашана зрабіць там хіба што не кватэру: заштукатурыць і пабяліць сцены - то бок зрабіць імітацыю каменных, а не земляных, зрабіць кафляную падлогу і наладзіць ацяпленне. 
Ці трэба казаць, што гэтыя захады не толькі не дапамаглі, але і пагоршылі сітуацыю: калі раней вільгаць у зямлі цыркуліравала, то пасля мадэрнізацыі яна проста пайшла ваўнутр.
У выніку печы было вырашана ліквідаваць (гэтую пакінулі як напамін), а белую столь там да гэтага часу фарбуюць раз на тры гады :)

 
 
Што ж, шаноўнае спадарства, прашу на выхад з пячор!
Наперадзе - маленечкі расповед пра мейсца ў горадзе Ч, дзе можна папіць піва з Чэ!
 

Вандроўкі, Я, Спелеология, Музеі

Previous post Next post
Up