Галіна Кірпа па-беларуску

Nov 28, 2011 11:26

* * *
Душа цяпер - як рэчка ў ледастоі.
І кожны спогад - як забыты міф.
Ніхто не прыйдзе і не загаворыць,
ну хіба што - біблейская Юдзіф.

Душа бы нітка - тонка, дык і рвецца.
І кожны спогад - каменем на дне.
Ніхто не гляне і не пасміхнецца,
хіба што кветка, што цвіце у сне.

Душа - бы лета бабіна - блукае.
Пакуль снягамі шлях не занясе...
А сум, бы смерць, у вочы зазірае,
І паражнеюць вочы пакрысе.

Пераклад з украінскай Эдуарда Акуліна.

пераклады

Previous post Next post
Up